Продажа елок будет организована с сегодняшнего дня возле административных зданий всех лесхозов Богушевского лесничества

463465467Пачынаючы з 21 снежня і аж да самага навагодняга свята продаж ёлак будзе арганізаваны ля адміністрацыйных будынкаў усіх лясніцтваў Багушэўскага лясгаса, паведаміў рэдакцыі Кірыл Гурыновіч, інжынер па ахове і абароне лесу.

Дрэўца вышынёй да 1 м абыдзецца пакупніку ў 6 рублёў, ад 1 да 2 м — у 8 і гэтак далей. Некалькі больш давядзецца заплаціць за ёлку ці хвойку, калі набыць на плошчы Багушэўска — там таксама будзе наладжаны гандаль імі.

І яшчэ адзін экзатычны від паслуг ад лясгаса. За ёлкай схадзіць у лес можа кожны жадаючы. Праўда, перш трэба набыць у бліжэйшым лясніцтве лесарубачны білет.

Больш падрабязную інфармацыю пра варыянты набыцця лясных прыгажунь можна атрымаць па тэлефонах: 5-23-75 — Багушэўскае лясніцтва, 5-08-47 — Обальскае, 5-18-02 — Какоўчынскае, 5-18-04- Сенненскае, 5-18-05 — Ульянавіцкае, 5-18-03 — Бурбінскае, 8(0216)57-55-82 — Сафіёўскае.

Ул.інф.