Республиканская акция «Чудеса на Рождество» стартовала в Сенно

16 На Сенненшчыне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды«. Удзел у ёй прымаюць пярвічкі ГА “БРСМ” з раённых арганізацый, устаноў адукацыі раёна.

Сімвалам акцыі сталі сэрца і раскрытыя далоні, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам і ўвагай людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, навучэнцы ўстаноў адукацыі ўжо пачалі збор навагодніх падарункаў, які працягнецца да 24 снежня. Затым валанцёры пераўвасобяцца ў Дзеда Мароза, Снягурку, і іншых казачных персанажаў і адправяцца да дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сямей, сямей, якія знаходзяцця ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Наведаюць маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення Сенненскай ЦРБ, дзяцей-інвалідаў.

Ул.інф.