Заданне: выратаваць з калодзежа! У Сянне прайшла сустрэча намеснікаў начальнікаў па аператыўна-тактычнай рабоце падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці

1 Намеснікі начальнікаў па аператыўна-тактычнай рабоце падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці раз у паўгода збіраюцца, каб абмеркаваць пытанні, якія ўзнікаюць у паўсядзённай службовай дзейнасці. На гэтым тыдні такая сустрэча прайшла ў Сянне.

Напачатку такіх мерапрыемстваў праводзяцца семінары, дзе аналізуюцца дзеянні выратавальнікаў падчас прыродных катаклізмаў сусветнага маштабу, найбольш буйных пажараў, што адбываюцца ў краіне, вобласці.

img_9790

Па словах намесніка начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Аляксандра Ярмаша, зыходзячы з падобных сустрэч, карэктуюцца задачы ў рабоце, падрыхтоўка выратавальнікаў, новыя формы вядзення аварыйна-выратавальных работ. На семінары, які прайшоў у актавай зале Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў, намеснікі начальнікаў па аператыўна-тактычнай рабоце вялі размову пра падрыхтоўку сіл і сродкаў да ліквідацый надзвычайных сітуацый у асенне-зімовы перыяд,у час  правядзення навагодніх свят.

img_9793

Завяршылася сустрэча практычнымі заняткамі. Выратавальнікі пажарна-аварыйнага выратавальнага атраду “Віцязь” разам з байцамі ПАВЧ-1 Сенненскага РАНС адпрацоўвалі заданне па выратаванні чалавека, які ўмоўна праваліўся ў калодзеж па вул.Савецкай райцэнтра. Падставай да гэтых заняткаў стала трагедыя, што адбылася ў чэрвені гэтага года ў Крупскім раёне. У каналізацыйным калодзежы загінулі шасцёра чалавек, у тым ліку два супрацоўнікі МНС.

img_9819

 

img_9811

Напрыканцы сустрэчы, экскурсію па пажарна-аварыйнай выратавальнай часці-1 г.Сянно правёў намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Сенненскага РАНС, маёр унутранай службы Віктар Бараноўскі.

Ірына ХАСАНАВА.

Здымкі аўтара.