Няма прыбытковасці — няма прадпрыемства

%d1%84%d0%b8%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d1%81%d1%8b

     Пастановай Савета Міністраў №889 ад 31 кастрычніка зацверджаны пералік сельгаспрадпрыемстваў, што падлягаюць дасудоваму аздараўленню.

Сярод 323 суб’ектаў гаспадарання, да якіх бу­дзе прыменена гэта працэдура, пяць гаспадарак Сенненскага раёна: ААТ «Студзёнка», «Сінягорскае», «Бяленева», «Ульянавічы», СУП «Саўгас імя Машэрава».

Што чакае гэтыя сель­гасарганізацыі, расказала галоўны эканаміст ад­дзела эканомікі ўпраў­лення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юлія Рачкоўская.

—  Дасудовае аздараўленне — гэта комплекс мер, якія прымаюцца кіраўніком сельгаспрадпрыемства па забеспячэнні стабільнай і эфектыўнай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, па ўзнаўленні плацежаздольнасці сельгаспрадпрыемства.

У пералік гаспадарак, што падлягаюць працэдуры аздараўлення, увайшлі толькі тыя, якія да 1 верасня прадставілі бізнэс-планы. У іх прапісваюцца не толькі меры па выхадзе з крызіснай сітуацыі, але і ўказваюцца асобы, якія будуць несці персанальную адказнасць за яго рэалізацыю. Бізнэс-планы распрацаваны на 2016-2021 гады. Іх мэта заключаецца ў тым, каб прадпрыемства да заканчэння планавага перыяду працавала з прыбыткам у асноўных вытворчых галінах — раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Згодна з Указам № 235 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый», сярод мер дасудовага аздараўлення прадугледжана рас­тэрміноўка пагашэння абавязацельстваў праблемных сельгаспрадпрыемстваў (пені, штрафаў за парушэнні па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва — на 5 гадоў; запазычанасць па вяртанні бюджэтных пазык — на 3; па падатках і зборах — на 3), якая ўтварылася на 1 ліпеня 2016 года. Акрамя таго, сельгаспрадпрыемствы могуць звярнуцца і да сваіх крэдытораў з прось­бай аб прадастаўленні ім растэрміноўкі. Указам  Прэ­зідэнта № 268 створана спецыялізаваная арганізацыя па рабоце з даўгамі неплацежаздольных сельгасарганізацый — ААТ «Агенцтва па кіраванні актывамі», якому перадаецца частка запазычанасці банкаў па крэдытах гэтых прадпрыемстваў.  Агенцтва надзелена паўнамоцтвамі па прадастаўленні адтэрміноўкі на год і растэрміноўкі на сем гадоў пад 3% гадавых.

Працэдура дасудовага аздараўлення — гэта рэальны шанц для сельгаспрадпрыемстваў пазбегнуць банкруцтва і стаць плацежаздольнымі. Але для гэтага кіраўніку, спецыялістам, усім работнікам прадпрыемстваў трэба мабілізавацца, каб увасобіць бізнэс-планы ў жыццё — запланаваныя лічбы павін­ны ўвасобіцца ў рэальныя надоі, прывагі, кармы і збожжа. Намаганні кожнага павінны быць накіраваны на атрыманне прыбытку. Няма прыбытковасці — няма прадпрыемства — няма працоўнага месца.

Яшчэ па 102 сельгасарганізацыях прынята рашэнне аб правядзенні працэддуры банкруцтва, сярод іх два нашых — ААТ «Пурплева» і КУСГП імя Гараўца. Будзе гэта санацыя альбо ліквідацыя вырашыць эканамічны суд.

 Ларыса МУКАМОЛАВА.

 

Няма прыбытковасці — няма прадпрыемства: 10 комментариев

  • Вторник, 6 дек., 2016 в 14:24
    Permalink

    Не пора ли в данном районе из всех хозяйств создать несколько крупных агрохолдингов .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 7 дек., 2016 в 15:07
      Permalink

      в данном районе и так уже все отстающие хозяйства присоединили, пусть уже лучше они станут банкротами и без своих миллиардных долгов их площадь отойдет норм хозяйствам

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 7 дек., 2016 в 15:33
        Permalink

        Так вот я про это и пишу чтоб образовать несколько крупных нормальных агрохолдингов .

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Четверг, 8 дек., 2016 в 08:32
    Permalink

    Лучше объединить районы, два в один, в пределах их территорий. ЭКОНОМИЯ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Четверг, 8 дек., 2016 в 13:44
      Permalink

      И какие районы Вы предлагаете соединить ?

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Четверг, 8 дек., 2016 в 16:00
        Permalink

        Михаил! В стране 118 районов. Пусть будет, допустим 80 — 90 (мое мнение). Экономистам не трудно провести расчеты, что и как лучше. Но — экономия!

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      • Суббота, 24 дек., 2016 в 14:02
        Permalink

        А зачем содержать целый райисполком ради ЖКХ и десятка обанкротившихся колхозов (больше в районе ничего не осталось). Это совсем экономически не выгодно.

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Воскресенье, 11 дек., 2016 в 16:44
    Permalink

    «Выше отписавшиеся профессиональные диванные экономисты давно поставили бы нашу страну на ноги в этом вопросе, но, к сожалению, они уже работают трактористами, сантехниками и т.д…» )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 11 дек., 2016 в 19:22
    Permalink

    Ограничен разум человека, но зато безграничен разум человеческий. Нужно простить и понять грубиянов, и не отвечать на их пошлости. Ведь УМ — духовное оружие ЧЕЛОВЕКА. Нет ума, значит этот человек не владеет мыслью, словом. Зачем тратить энергию на на общение с нездоровым субъектом. Полагаю, что грубияна уже давно вычислили и ведут до «критической массы».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Понедельник, 12 дек., 2016 в 21:42
    Permalink

    Споры — крайне вульгарная вещь. Зачастую и не поймешь, кто критик, а кто актер.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *