Запрашае суботнік

 

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта Эдуарда Герасіменкі аб’яўлена аб правядзенні 13 лістапада раённага суботніка.  Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый  і гаспадарак з улікам спецыфікі суб’ектаў гаспадарання рэкамендавана арганізаваць працу на рабочых месцах. Заробленыя сродкі будуць пералічаны на рахунак фінансавага аддзела райвыканкама і выкарыстаны на завяршэнне работ па добраўпарадкаванні парка 40-годдзя Перамогі.