Моладзь — за чысты горад
Ранкам два дзесяткі маладых людзей шчыравалі ў паркавай зоне, што размяшчаецца паміж парафіяй Святой Троіцы і фізкультурна-аздараўленчым комплексам. На ўзгорку высілася ўнушальная куча галля.
Акцыя «Зробім горад чыстым» была абвешчана аддзелам па справах моладзі райвыканкама сумесна з УП «Сенненская ЖКГ». Да яе актыўна падключыліся і іншыя арганізацыі і ўстановы. Удзел у навядзенні парадку ў парку Трох Герояў прынялі працоўная моладзь з жылкамунгаса, райспажыўтаварыства, РЭСа, ЦБП №218 філіяла №200 АСБ «Беларусбанк», а таксама выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба «Спарта» і актывісты ГА «БРСМ». Падчас акцыі ў паркавай зоне высечаны хмызняк і сабраны не адзін мех смецця.
«Вынікамі акцыі задаволены, — кажа начальнік ад-
дзела па справах моладзі райвыканкама Марына Наваковіч. — Хацелася б падзякаваць усім яе ўдзельнікам, адміністрацыям устаноў, што адгукнуліся на нашу прапанову. А таксама звярнуцца да жыхароў горада з просьбай захоўваць чысціню на нашых вуліцах!»
Вольга Бандарэвіч.
Фота аўтара.