В эту субботу коллектив представительства «Белгосстраха» по Сенненскому району отмечает профессиональный праздник

Здание Белгосстраха и парк Трёх Героев

Здание Белгосстраха и парк Трёх Героев

Мы дзелім вашы рызыкі

            3 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень страхавых работнікаў

                У нашым рэгіёне большая частка людзей гэтай прафесіі працуе ў прадстаўніцтве Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржстрах».  Іх — 25, у тым ліку 15 страхавых агентаў, якія абслугоўваюць насельніцтва і арганізацыі за межамі раёна.

— Галоўнай задачай ра­боты прадстаўніцтва Бел­дзярж­страха па Сенненскім раёне было і застаецца задавальненне патрэб грама­дзян, прадпрыемстваў і арганізацый у абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання, — пад­крэслівае Алена Кошалева, дырэктар прадстаўніцтва. — Мы аказваем шырокі спектр страхавых паслуг па 40 ліцэнзуемых відах страхавання, 25 з якіх праводзяцца ў добраахвотным парадку.

У ліку прыярытэтных накірункаў дзейнасці апошніх гадоў яна называе страхаванне фізічных асоб. Гэты від страхавання з’яўляецца найбольш устойлівым складнікам страхавога партфеля прадстаўніцтва. Доля прадаж фізічным асобам у агульным аб’ёме добраахвотных відаў страхавання складае 80%, юрыдычным — 20%. Сенненцы аддаюць перавагу страхаванню пабудоў, хатняй маёмасці, кватэр, жывёлы, страхаванню ад няшчасных выпадкаў. Страхаванне маёмасці, лічыць Алена Кошалева, самы наглядны прыклад карысці страхавання.

— Калі застрахаваны аб’ект гіне ці яму нанесены ўрон, пры наступленні страхавога выпадку страхавая кампанія кампенсуе ўрон. А значыць, чалавек атрымлівае магчымасць набыць сабе такую ж, як страчаная, рэч, адрамантаваць кватэру, дом.

Сярод насельніцтва ўсё большую папулярнасць набываюць дабраахвотнае страхаванне аўтамабіляў, дабраахвотнае медыцынскае страхаванне. Тлумачэнні таму даволі простыя — рызыка трапіць у непрыемную сітуацыю на дарозе вельмі высокая. Як не застрахаваць здароўе? Гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. У сувязі з пагаршэннем стану экалогіі даволі запатрабавана апош­нім часам дабраахвотнае рэпрадуктыўнае страхаванне жанчын і народжанага дзіцяці. Рызыка ўзнікнення пасляродавых ускладненняў у іх усё вышэй. У раёне ўкараняецца новы, і даволі цікавы, від страхавання — дабраахвотнае страхаванне бяспекі веласіпедыстаў.

— Страхаванне — гэта не гульня ў рулетку, дзе доля рызыкі непазбежная. Страхаванне абараняе ад ужо існуючых рызык і дае магчымасць асобе падзяліць свае рызыкі з іншымі людзьмі, — упэўнена Алена Кошалева.

 Некаторыя лічбы

 За 2016 год прадстаўніцтвам сабрана ўзносаў на суму 757590,64 руб. За выплатай страхавой кампенсацыі  ў выніку пажараў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб звярнуліся 944 чалавекі. Ім выплачана 482375,61 руб.

 З гісторыі прадстаўніцтва

                Інспекцыя Дзяржаўнага страхавання па Сенненскім раёне ўпраўлення Дзяржаўнага страхавання Віцебскай вобласці аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля вызвалення рэгіёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе і здзяйсняла ўсе віды абавязковага і добраахвотнага страхавання маёмасці і асабістага жыцця. З таго часу змяніўся не адзін кіраўнік.

З 1950 па 1967 год інспекцыяй кіраваў Фёдар Данілавіч Лісецкі. У 1968 — яго змяніў Васіль Іванавіч Якубовіч, які працаваў кіраўніком да 1974 года. Па 1986 год пасаду кіраўніка інспекцыі займаў Віктар Васільевіч Бандарэвіч, з 1986 па 1992 — Уладзімір Іосіфавіч Лазука. 18 гадоў, з 1992 па 2010, на чале прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне стаяў Аляксандр Сяргеевіч Галынчык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *