С начала года сенненские милиционеры конфисковали более 70 единиц оружия и боеприпасов

 931eea88677e6b108e67297e64cb884d

  За 10 месяцаў міліцыянерамі Сенненскага РАУС канфіскавана 10 адзінак незарэгістраванай зброі, 23 — зарэгістраванай, 41 боепрыпас. Акрамя таго, жыхары раёна добраахвотна здалі 6 адзінак зброі

Гэтыя лічбы цешаць работнікаў праваахоўных органаў, бо зброя нярэдка выкарыстоўваецца не толькі для незаконнага палявання. Часам яна служыць сродкам, прыладай для здзяйснення іншых правапарушэнняў і цяжкіх злачынстваў. Менавіта таму заканадаўства нашай краіны прадугледжвае ў сферы абароту зброі як адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафных санкцый ад 4 да 30 базавых велічынь на падставе артыкулаў 23.48, 23.49, 23.73 КаАП, так і крымінальную з санкцыямі ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў.

— Асобы, якія добраахвотна здаюць зброю, боепрыпасы, узрыўныя рэчывы, калі нават яны захоўваліся незаконна, пазбаўляюцца ад адказнасці, — нагадвае начальнік Сенненскага РАУС Віктар Пракаповіч. І дадае — прапануем жыхарам раёна падзяліцца інфармацыяй аб асобах, якія незаконна захоўваюць зброю, боепрыпасы і ўзрыўныя рэчывы. Гэта ў вашых асабістых інтарэсах і ў інтарэсах усяго грамадства.