Для творчасці няма абмежаванняў

У аддзеле  эстэтычнага выхавання Віцебскага аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі 15 лістапада прэзентуецца абласная выстава дзіцячай творчасці «Я ў свеце — свет у ва мне». Удзельнікі яе — дзеткі незвычайныя. Усе яны з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сенненшчыну на гэтай выставе прадстаўляюць двое хлопчыкаў — Руслан Сірэнка і Уладзімір Войлакаў. Абодва займаюцца ў гуртках Сенненскага цэнтра пазашкольнай работы. Першы «наведвае» (бо насамрэч наведваць Руслана даводзіцца яго выкладчыку Галіне Жарковай) «Куфэрак творчасці»,  дзе займаецца саломапляценнем і вышыўкай і інш. Другі спасцігае кераміку пад кіраўніцтвам маладога спецыяліста Кацярыны Сакалоўскай маляванне ў гуртку «Чароўны пэндзлік» (кіраўнік Анастасія Маскаленка). Чаго каштуе нават самы маленькі крок у мастацтве, вядома толькі ім і выкладчыкам. Гледачам жа бачыцца толькі адна асаблівасць — талент.

Вольга Бандарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *