Гідрамет паведамляе. Вернецца асенняе надвор’е
На гэтым тыдні пацяплее. На змену прывычнаму снегу прыйдуць дажджы, чакаюцца туманы. Зіма аслабіць свае пазіцыі, і зноў вернецца асенняе надвор’е.
16 лістапада – воблачна з праясненнямі, ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, па захадзе з дажджом). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу -4, +1, па ўсходзе пры праясненнях да -6, днём -3, +2.
17 лістапада – на большай частцы чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных районах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы 5-10, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу -4, +1, днём -1, +4.
18-19 лістапада – на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ноччу 0, +5, днём +1, +6.
20 лістапада — у асобных раёнах, пераважна па захадзе, магчымы кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, +5, максімальная днём +1, +6.