Первый лед — небезопасный. Работники Сенненского РОЧС и представители ОСВОДа предупреждают об опасности выхода на первый лед водоёмов

%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b2%d1%8b%d0%b9%d0%bb%d0%b5%d0%b4Заўзятары зімовай рыбалкі з нецярпеннем чакаюць станаўлення лёду на рэках і азёрах. Сёлета зіма завітала на Сенненшчыну раней звычайнага. Маразы да -13 градусаў сіноптыкі прагназуюць ужо на гэтых выхадных. Невялікія вадаёмы пакрываюцца ледзяной коркай. І самыя нецярплівыя спяшаюцца выбрацца на ненадзейны лядок. Работнікі Сенненскага РАНС і прадстаўнікі АСВОДа папярэджваюць аб небяспецы выхаду на першы лёд вадаёмаў.

Самае простае і надзейнае правіла, — кажа старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Уладзімір Станкевіч, — не рызыкаваць самому і не дазваляць рабіць гэта іншым, асабліва дзецям. З-за невыканання элементарных мераў бяспекі кожную зіму гінуць дзясяткі чалавек.

АСВОД нагадвае, што нельга заходзіць на вадаёме пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см. Забараняецца правяраць лёд на трываласць ударамі нагі. Пры руху варта быць асцярожным, уважліва сачыць за лядовай паверхняй, пазбягайце месцаў, дзе ёсць цячэнне. Асабліва небяспечныя ў гэтым плане рэкі, месцы скіду сцёкавых вод. Пры руху групай рэкамендуецца знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці не менш за 5 м. Небяспечна скакаць, бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі.

Падчас рыбалоўства забараняецца прабіваць лункі на адлегласці менш за 1 м адна ад другой. Кожны рыбалоў павінен быць апрануты ў выратавальную камізэльку. З сабой трэба мець выратавальны лінь (вяроўку даўжынёй 15-20 м з пятлёй на адным канцы і грузам 400-500 г — на іншым) і лядовыя штыры. Пасля заканчэння лоўлі лункі трэба пазначыць добра прыкметнымі вехамі. У час падлёднай рыбалкі не варта бурыць шмат лунак на блізкай адлегласці.

Калі вы праваліліся пад лёд, варта дзейнічаць хутка і рашуча: кінуць у бок берага замацаваны на поясе лінь, шырока раскінуць рукі і без рэзкіх рухаў імкнуцца выбрацца на цвёрды лёд, а затым, лежачы на жываце або спіне, набліжацца да берага, адначасова паклікаўшы дапамогу.

Выцягнуць пацяпелага з лядовага палону можна шляхам падачы яму лесвіцы, дошкі, жэрдкі, вяроўкі і іншых спадручных сродкаў. Пры гэтым набліжацца да яго трэба лежачы паўзком, пажадана абапіраючыся на прадметы, што павялічваюць плошчу апоры. Калі выратавальнікаў некалькі, то лепш утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі.

АСВОД звяртаецца да ўсіх бацькоў, педагогаў і выхавальнікаў: не дапускайце выхад на лёд дзяцей без суправаджэння дарослых.

Ірына ХАСАНАВА.