Есть потенциал. Сенненские борцы заняли вторые места в открытом всероссийском турнире

1 Поспехам для юных барцоў СДЮШАР завяршыліся чарговыя спаборніцтвы. На гэты раз выхаванцы сенненскіх трэнераў Анатоля Рыбчанкі і Анатоля Кучынскага прынялі ўдзел у адкрытым усерасійскім турніры памяці Уладзіміра Заікі, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу.

Сказаць аб тым, што спаборніцтвы сабралі самых годных, не сказаць нічога. Сваю моц дэманстравалі каманды з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мурманска, Нарыльска, Пскова, Новасібірска, Літвы, Крыма, Казахстана, Мінска, Віцебска, а таксама Талачына. Нягледзячы на такую даволі сур’ёзную канкурэнцыю, сенненскія барцы Андрэй Мяцеліца (38 кг) і Уладзіслаў Леановіч (35 кг) не разгубіліся. Юнакі выйшлі ў фінал, па выніках якога занялі другія месцы.

Крыху не хапіла вопыту і ўдачы выхаванцу Анатоля Кучынскага Кірылу Фралову. Юнак дабраўся да паўфінала, саступіўшы ва ўпорнай барацьбе спартсмену з Мурманскай вобласці. На жаль, у кроку ад поспеху спыніўся і яшчэ адзін сенненец Аляксандр Палітыка.

Як адзначыў трэнер СДЮШАР Анатоль Рыбчанка, сапернікі былі сур’ёзныя, але нашы барцы паказалі сябе з добрага боку. Іх патэнцыял высока адзначылі і расійскія трэнеры.

Наступныя ж спаборніцтвы такога маштабу пройдуць у верасні 2017 года.

Ганна КОРСАКАВА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *