Наколькі прадукцыйным будзе зімова-стойлавы перыяд, у многім залежыць ад трываласці кармавой базы

1312257932_1992de1684dda1482e5ae3f282ea4c3b3a9fa47eДа яе закладкі многія гаспадаркі аднесліся адказна. Напрыклад, у сельгаспрадпрыемствах “Дружбінец” у разліку на ўмоўную галаву жывёлы назапасілі 29,32 цэнтнеры кармавых адзінак, “Саўгас імя Машэрава” – 25,85. Больш, чым летась на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі кармоў  у ААТ “Студзёнка”, “Бяленева”, “Белая Ліпа”. Ужо сёння можна сказаць, што праблемы з кармленнем падчас зімы, а асабліва вясной, адчуюць у ААТ “Пурплева”, “Літусава”, “Сенненскі райаграсэрвіс”, дзе на адну жывёліну даводзіцца ад 12,8 да 18,8 цэнтнера кармавых адзінак.

Кармоў на зімоўку жывёлы сёлета ў сярэднім па раёне нарыхтавана  па 22,12 цэнтнера кармавых адзінак на 1 умоўную галаву.  Калі параўноўваць з гэты паказчык з мінулагоднім, то на адну рагулю прыходзіцца на 2,56 цэнтнера больш. Гэта ўсяляе аптымізм.

Ларыса МУКАМОЛАВА.