Сборная Сенненщины заняла первое место в первенстве Витебской области по легкоатлетическому кроссу
Чэмпіянат і першынство Віцебскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе прайшлі ў Наваполацку. У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Віцебска, Наваполацка і раёнаў Прыдзвіння — усяго больш за 200 спартсменаў. У агльнакамандным заліку зборная Сенненшчыны заняла 1 месца.
Каманду раёна прадстаўлялі 10 чалавек. Гэта не толькі выхаванцы Сенненскай СДЮШАР, але і былыя вучні школы, якія працягваюць прафесійна займацца спортам. Лёгкаатлеты спаборнічалі ў некалькіх узроставых катэгорыях.
Кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы Аляксандр Кнацько заняў другое месца (5 км). Яго стрыечны брат Уладзімір Кнацько на гэтай жа дыстанцыі стаў трэцім. Дзіяна Філіповіч першая адолела 3 кіламетры.
Нядрэнныя вынікі паказалі астатнія выпускнікі нашай спортшколы, якія ўдзельнічалі ў кросе: Галіна Васілёнак і Павел Пясецкі.
Не падвяла сваю каманду і малодшая змена сенненскіх лёгкаатлетаў, якую прадстаўлялі Вадзім Макарэвіч, Дзяніс Зязюлін, Кацярына Афанасьева, Марыя Лях, Аліна Булыня. Трэніруюць юных спартсменаў Віктар Васілёнак і Андрэй Сапежка.
Ірына ХАСАНАВА.