Огненная трагедия. 79-летняя жительница Сенненского района погибла на пожаре

%d0%bf%d0%be%d0%b6%d0%b0%d1%80-2Святочны панядзелак азмрочыўся ў раёне чарговай вогненнай трагедыяй.

Увечары 7 лістапада ў 19.47 на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Зубава Какоўчынскага сельсавета.

У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. На жаль, пазбегнуць чалавечых ахвяр не ўдалося. На месцы пажару выратавальнікамі было знойдзена цела жанчыны пенсійнага ўзросту, жонкі гаспадара дома. Сужэнцу загінулай жанчыны ўдалося выратавацца.

Прычына пажару высвятляецца. Па папярэдніх дадзеных праводка і пажарны апавяшчальнік знаходзіліся ў спраўным стане.

З пачатку года гэта ўжо другая чалавечая гібель на пажары. Усяго за гэты перыяд ў раёне адбылося 22 пажары.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *