Асілкі пазмагаюцца.На гэтым тыдні сенненцы паспаборнічаюць у рускім жыме

  15901У пятніцу, 11 лістапада, у Фізкультурна-спартыўным комплексе г.Сянно адбудзецца раённы турнір па рускім жыме.

Спаборніцтвы па сілавому экстрыму арганізуе фізкультурна-спартыўны клуб “Алімп” аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. За званне наймацнейшага спартсмена змагаюцца прадстаўнікі працоўных калектываў і сельсаветаў раёна

Час правядзення турніра — 18.00.

Рускі жым – адносна малады напрамак у сілавым шматбор’і. Гэты від ўключае ў сябе адно практыкаванне — жым штангі лежачы ад грудзей на гарызантальнай лаўцы. Сэнс у тым, каб падняць снарад пэўнай вагі як мага больш разоў. Адносіны сумарнага паднятай вагі да масы спартсмена называецца каэфіцыентам атлетызму, і менавіта гэты паказчык вызначае поспех у  дысцыпліне. Тых, хто набраў большы танаж і пры гэтым мае найменшую ўласную вагу, і становіцца пераможцам.

Наш кар.