Провели время с пользой. Спортивно-оздоровительный лагерь на базе Сенненской СДЮШОР за время осенних каникул посетило 30 человек

 %d1%84%d0%b8%d1%82%d0%bd%d0%b5%d1%81-%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%beПадчас восеньскіх канікул на базе Сенненскай СДЮШАР дзейнічаў спартыўна-аздараўденчы лагер. Карэспандэнт “ГС” у адзін з дзён канікулярнага тыдня завітала ў новы фізкультурна-спартыўны комплекс, каб даведацца, як адпачываюць юныя сенненцы.

Экскурсію па лагеры пагадзілася правесці яго начальнік, трэнер -выкладчык па лёгкай атлетыцы СДЮШАР, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ФСК “Алімп” Вольга Вераценнікава.

%d1%84%d1%81%d0%ba

— У ФСК створаны спрыяльныя ўмовы для адпачынку і заняткаў спортам, — дзеліцца Вольга Уладзіміраўна. – Штодня трэнерскім складамдля дзяцей арганізуюцца  спартыўна-масавыя і выхаваўчыя мерапрыемствы.

Наведваюць лагер  30 выхаванцаў сенненскай спартыўнай школы.  Для дзяцей наладжана трохразовае  харчаванне. Сняданак, абед і падвячорак праходзяць у сталовай СШ №1 г.Сянно.

У час візіту ў агульнай зале комплекса  ў міні-футбол спаборнічалі юныя барцы, выхаванцы Анатоля Рыбчанкі, і лёгкаатлеты — падапечныя трэнера Віктрара Васілёнка.  Некалькі дзяцей займаліся ў трэнажорнай зале.

%d1%84%d1%81%d0%ba%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%be

Далей Вольга Вераценнікава запрасіла да сябе на заняткі па фітнэсе, што яна  праводзіць з дзяўчынкамі. Сёння гэта вельмі папулярны від фізічнай актыўнасці. Пад музыку дзяўчаты жвава выконвалі рухальныя практыкаванні з фітболам.

На другім паверсе фізкультурна-спартыўнага комплекса выхаванцы лагера  гулялі ў настольны тэніс.

%d1%84%d1%81%d0%ba-%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%be2

Такі карысны, а галоўнае здаровы, вольны час для дзяцей – добрая альтэрнатыва камп’ютарным гульням ці прагляду тэлевізара.

Ірына ХАСАНАВА.

Здымкі аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *