Окрестности Сенно и района пополнились саженцами хвойных деревьев

  273525Напэўна, пільныя жыхары раёна ўжо заўважылі шматлікія саджанцы хваёвых дрэў у ваколіцах Сянна і г.п. Багушэўск. Адбылося такое папаўненне ў канцы кастрычніка.

Свой уклад у азеляненне тэрыторыі ўнеслі амаль усе прадпрыемствы горада, сярод якіх РУП ЖКГ,  РКГА “БРСМ”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РАНС, філіял «АТП №20 г.Сянна» ААТ “Віцебскаблаўтатранс”і іншыя. На падуладных ім участках, вызначаных загадзя райвыканкамам, ад кожнай арганізацыі з’явілася каля 100-200 новых дрэўцаў. Зялёным матэрыялам, як і заўсёды, забяспечыла ДЛГУ “Багушэўскі лясгас”.

Наш кар.