Финансово подкованы. Победителей районной олимпиады по финансовой грамотности поздравили с хорошим результатом

 %d1%84%d0%b8%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d1%81%d1%8bПераможцаў раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці, якая праходзіла 21 кастрычніка ў школе №2 г. Сянна, на днях павіншавалі з добрым вынікам. Прадстаўнік ААТ “Беларусбанк”, намеснік дырэктара, начальніка аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №218 ААТ “ ААБ Беларусбанк” Злата Шацько ўручыла лаўрэатам памятныя дыпломы.

Дарэчы, такая алімпіяда праходзіць у нашай краіне ўжо трэці год запар па ініцыятыве Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і лічыцца адным з самых маштабных мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва.

%d0%be%d0%bb%d0%b8%d0%bc%d0%bf%d0%b8%d0%b0%d0%b4%d0%b0

На гэты раз праверыць свае веды і эрудыцыю пажадалі каля 26 вучняў дзясятых і адзінаццатых класаў сярэдніх школ раёна. Пісьмовыя пытанні, па якіх штудзіравалі ўдзельнікаў, датычыліся банкаўскай справы, рынка каштоўных папер, страхавання,падаткаабкладання, дэнамінацыі і іншых тэм. За ходам правядзення алімпіяды сачыла кампетэнтнае журы, у склад якога таксама ўваходзіў прадстаўнік ААТ “ ААБ Беларусбанка”.

%d1%81%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%be

Па колькасці набраных балаў пазней былі вызначаны пераможцы. Пальма першынства аказалася ў вучня дзясятага класа школы №1 г. Сянна Паўла Конанава, адзінаццацікласніца той жа школы Вікторыя Рога атрымала дыплом за другое месца, трэцяй стала вучаніца дзясятага класа школы №2 г. Сянна Анастасія Вярцінская.    Вышэйназваныя школьнікі будуць прадстаўляць Сенненскі раён на абласным этапе алімпіяды, якая пройдзе ў Віцебску ў канцы лістапада.

Ганна КОРСАКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *