Минус детская жизнь… Причину смерти младенца в г.п. Богушевск определяют правоохранительные органы

1366957052_harakteristika-pedofilii-v-voprosah-i-otvetah-460x306Паведамленне аб смерці двухмесячнай дзяўчынкі паступіла 20 кастрычніка ў Сенненскі РАУС ад дзяжурнай медсястры прыёмнага пакоя УЗ “Багушэўская раённая бальніца”. Цела малышкі 12.08.2016 года нараджэння без бачных прымет гвалтоўнай смерці было выяўлена ў доме, дзе яна пражывала са сваёй маці і айчымам. Сям’я шматдзетная, разам з памерлай Аляксандрай (так звалі дзяўчынку), у ёй налічвалася чацвёра дзяцей. Больш года, а менавіта з 15 ліпеня 2015 па 25 жніўня 2016 года, сям’я знаходзілася на ўліку як сацыяльна-небяспечная.