Вучні Беліцкай ДССШ прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Планета без адходаў – 2016. Героем быць лёгка!”

pl-2016-1Усяго на конкурс было прыслана больш за 360 заявак ад устаноў адукацыі, юныя эколагі якіх у мінулым навучальным годзе займаліся зборам макулатуры і пластыку. Разам з заяўкай дасылаліся копіі дакументаў, што пацвярджалі здачу другаснай сыравіны спецарганізацыям. Пры вызначэнні пераможцаў галоўным крытэрыем быў не агульны аб’ём другасных рэсурсаў, сабраных школай, а іх колькасць у разліку на аднаго вучня.

Беліцкія школьнікі сабралі 12,4 кг ПЭТ-бутэлек на аднаго вучня і занялі 3-е месца сярод сельскіх устаноў адукацыі.

Таццяна БУРАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *