Пачаяваў… на крымінальную справу

20130529005126Увечары, пакуль добрасумленныя грамадзяне адпачывалі за кубачкам духмянай гарбаты, непаўналетні жыхар вёскі Пацкава шукаў, дзе пажывіцца чужым дабром.
Шляхам вырывання прабоя ўваходных дзвярэй юны злачынец пракраўся ў дом жыхара вёскі Пурплева. Верагодна, спадзяваўся знайсці грошы, але здабыча аказалася куды празаічней – чай і цыгарэты. Агульны кошт скрадзенага склаў 70 рублёў 40 капеек. У адносінах да непаўналетняга ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.