Служыць не рады…У Сянне вынеслі прысуд прызыўніку-ўхілісту

2На гэтым тыдні ў раённым ваенным камісарыяце прайшло выязное пасяджэнне раённага суда пад старшынствам суддзі Сенненскага раёна Іны Досавай, на якім разглядалася крымінальная справа аб ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла Кацярына Азарушкіна, абарону — Сяргей Кацар.

На імправізаванай лаве падсудных — 20-гадовы ўраджэнец Сянна Аляксандр Г.. На працягу сакавіка і мая гэтага года хлопец неаднаразова ігнараваў без уважлівых прычын яўку ў ваенкамат для праходжання мерапрыемстваў у рамках правядзення вясновай прызыўной кампаніі. У выніку матэрыялы на ўхіліста былі перададзеныя супрацоўнікамі ваенкамата ў праваахоўныя органы. На іх падставе ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Некаторы час маладому чалавеку ўдавалася хавацца ад прадстаўнікоў закону, але нядоўга. Супрацоўнікі РАУС і райваенкамата знайшлі «ўцекача» дома ў кампаніі маці і бабулі.

На судзе свае паводзіны малады чалавек спрабаваў апраўдаць то недахопам грошай на паездку ў Віцебск для праходжання абследавання, згодна з выдадзеным накіраваннем, у адной з медустаноў абласнога цэнтра, то сваёй адсутнасцю па месцы жыхарства. Праўда, ніякіх дакументаў у пацверджанне сваіх слоў абвінавачаны так і не прадставіў. А пасля і ўвогуле прызнаўся: у арміі служыць не хацеў. Мабыць, нежаданне аддаваць воінскі абавязак Айчыне было настолькі моцным, што маладога чалавека не палохала нават перспектыва трапіць у турму.

З біяграфіі падсуднага стала зразумела, што ён не гарэў жаданнем не толькі служыць, але і вучыцца, працаваць. За плячыма ў Аляксандра ўсяго 9 класаў адукацыі, на жыццё зарабляў выпадковымі заробкамі. Праўда, з кастрычніка малады чалавек афіцыйна працаўладкаваўся на адно з прыватных прадпрыемстваў раёна.

У ходзе слухання справы высветлілася, што хлопец і раней не вызначаўся законапаслухмянасцю. У 2012 годзе судом Бешанковіцкага раёна быў судзімы за крадзеж. На яго рахунку нямала адміністрацыйных спагнанняў, у тым ліку за распіццё спіртных напояў, кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Магчыма, армія якраз і дапамагла б Аляксандру сысці з крывой сцежкі і стаць на шлях выпраўлення, але замест гэтага на яго біяграфіі з’явілася чарговае пляма.

Сваю віну падсудны прызнаў цалкам. Суд улічыў чыстасардэчнае прызнанне і раскаянне і прысудзіў ухіліста да аднаго года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год і 100 гадзін грамадска-карысных работ. У выпадку здзяйснення на працягу года якога-небудзь правапарушэння або ўхіленне ад праходжання пакарання хлопцу пагражае ўжо рэальны тэрмін у месцах пазбаўлення волі.

Дарэчы, доўг перад радзімай Аляксандру Г. усё ж такі давядзецца аддаць, пасля таго як ён спаўна адкажа перад законам. Дык ці варта было «касіць» ад арміі? Гэтае пытанне неабходна задаць і тым, каму толькі належыць папоўніць шэрагі Узброеных Сіл падчас восеньскай прызыўной кампаніі, якая ў гэтыя дні праходзіць на Сенненшчыне.

— Ухілісты, як правіла, разважаюць так: навошта ісці ў войска і губляць год-паўтара? Але яны забываюць аб тым, што абарона Айчыны згодна з Канстытуцыяй з’яўляецца святым абавязкам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, невыкананне якога прадугледжвае сур’ёзныя наступствы для прызыўніка, — кажа ваенны камісар Сенненскага раёна Дзмітрый Ермакоў.

Згодна з заканадаўствам, прызыўнік абавязаны атрымаць павестку і прайсці ўсе мерапрыемствы прызыву. Ёсць важкія прычыны (калецтва, хвароба, смерць блізкага чалавека, суд, пахаванне і некаторыя іншыя), якія выбачаюць няяўку, але ў любым выпадку ваенкамат павінен быць у курсе вашых жыццёвых праблем.

Нават знаходжанне за межамі краіны не здымае з чалавека  абавязак служыць Айчыне.

Суровае пакаранне чакае тых прызыўнікоў, якія спрабуюць пазбегнуць адпраўкі ў войскі шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання альбо падробкі дакументаў. За гэта прадугледжана абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Пры гэтым калі членашкодніцтва прычынена па просьбе віноўнага iншай асобай, то да адказнасці прыцягваюцца абое: і ваеннаабавязаны, і яго памочнік як саўдзельнік злачынства.

Па выніках сёлетняй вясновай прызыўной кампаніі ў раёне ўзбуджана 11 крымінальных спраў па арт. 435 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу). Пяць з іх ужо разгледжаны судом і вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне, у тым ліку чацвёра прысуджаны да грамадскіх работ, на яшчэ аднаго ўхіліста накладзены штраф у памеры 40 базавых велічынь.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: падчас судовага пасяджэння.

Фота аўтара.

Служыць не рады…У Сянне вынеслі прысуд прызыўніку-ўхілісту: 15 комментариев

  • Вторник, 25 окт., 2016 в 17:07
    Permalink

    Очень печально что в нашей стране есть уклонисты . Настоящий мужчина должен не только построить дом , вырастить сына и посадить дерево но и отслужить в армии .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Вторник, 15 ноя., 2016 в 17:50
      Permalink

      никто никому ничего не должен. зомбоящик меньше смотри

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Вторник, 25 окт., 2016 в 17:45
    Permalink

    Получается так: от воспитательной работы с молодыми людьми отстранились ВСЕ и в первую очередь СЕМЬЯ. Не цель бывает предметом решения, а средство к цели. Пожалуй «средство к цели» упущено на всех этапах. Неужели главенствует улица и чужеродная идеология?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Суббота, 5 ноя., 2016 в 14:49
      Permalink

      Согласен с Вами уважаемый Александр .

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Среда, 26 окт., 2016 в 19:36
    Permalink

    Научитесь грамотно писать

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 26 окт., 2016 в 21:53
    Permalink

    Служить Отечеству нужно всем! И молодежь к службе готовить необходимо, понятно всем. Можно, я разряжу обстановку. Не люблю ссор. Из армейского творчества: Я знаю много волшебных военных воспитательных слов и могу их применить; Оказывается трудно, но можно, работать с протезом головы. Сенненское народное творчество: Дальновидные — дальше своего носа не видят; В среду провели совещание, чтобы в четверг «закатать» асфальт, а в пятницу вырыли на этом месте большую яму (ну забыли что-то, бывает!); Чтобы сблизиться в общем мнении, я знаю, сколько тебе налить. Всем всех благ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Четверг, 27 окт., 2016 в 05:55
      Permalink

      В этом комментарии видно ,что и протез не поможет писавшему

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Четверг, 27 окт., 2016 в 11:31
        Permalink

        Жаль, что ВЫ с юмором не дружите. Лесть никогда не исходит от великих душ, она — удел мелких душонок.

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Четверг, 27 окт., 2016 в 16:21
    Permalink

    Юноша ! Учитесь правильно писать . Нужно было в школе учить русский язык .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Четверг, 27 окт., 2016 в 18:43
      Permalink

      я смотрю вы учебник купили 🙂

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Вторник, 8 ноя., 2016 в 18:44
        Permalink

        Я не Вас имел ввиду ! и не надо так болезненно реагировать .

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    • Пятница, 28 окт., 2016 в 13:58
      Permalink

      Уважаемый ! Я не имел Вас в виду .

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Четверг, 27 окт., 2016 в 18:46
    Permalink

    полностью согласен с Михедом

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Четверг, 27 окт., 2016 в 20:04
      Permalink

      Яуген!Благодарю за поддержку !

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Вторник, 8 ноя., 2016 в 16:38
    Permalink

    А зачем нам всеобщая воинская обязанность? Пусть контрактники сапоги топчут.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *