В Сенненском районе прошел единый день информирования по теме «Рынок труда в Витебской области. Основные направления усовершенствования государственной политики в сфере содействия занятости населения»

  sm_fullЧлены раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустракаліся з працоўнымі калектывамі СУП “Саўгас імя Машэрава”, ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, ААТ “Літусава”, “Бяленева”, Белая ліпа”, “Ульянавічы”, ВДМС, сельгаспрадпрыемства “Дружбінец”.

Выступаючы перад прысутнымі, дакладчыкі падрабязна расказалі аб сітуацыі на рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь, аб асноўных мерапрыемствах па забеспячэнні занятасці насельніцтва.

У Сенненскім раёне за 9 месяцаў бягучага года ў службу занятасці звярнулася за садзейнічаннем у працаўладкаванні 549 чалавек, з іх 327 было зарэгістравана беспрацоўнымі. За гэты час дапамога ў атрыманні працоўных месц была аказана 443 чалавекам, у тым ліку 235 беспрацоўным. Па звестках упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за гэты перыяд арганізавана навучанне 18 грамадзян (машыніст кацельных установак, трактарыст, повар) скарысталіся магчымасцю прайсці прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Тры беспрацоўныя атрымалі дзяржаўную падтрымку для арганізацыі свайго бізнесу ў галіне дрэваапрацоўкі, швейнай справы, жывёлагадоўлі. У грамадскіх аплачваемых работах прынялі ўдзел 125 чалавек. Беспрацоўныя грамадзяне былі заняты на добраўпарадкаванні тэрыторый сельскіх саветаў, ТЦСАН Сенненскага раёна , аб’ектах УП ЖКГ.

У ліку ж асноўных прыярытэтаў на пяцігодку называецца зніжэнне напружанасці на рынку працы, стварэнне новых працоўных месцаў, навучанне і перанавучанне беспрацоўных з улікам перспектыўнасці пэўных прафесій, садзеянне развіццю прадпрымальніцтва і іншыя напрамкі.

Падчас сустрэчы слухачы мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні членам інфармацыйна – прапагандысцкіх груп. На многія пытанні адказы былі дадзены адразу. Тыя ж пытанні, што патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць разгледжаны ў адпаведныя тэрміны.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *