Хлопчыкаў нараджаецца больш

 babyboredЗа 9 месяцаў 2016 года на Сенненшчыне аддзелам ЗАГС Сенненскага райвыканкама зарэгістравана 160 нараджэнняў. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года – гэта на 5 малышоў больш.

З нованароджаных сёлета сенненцаў з’явілася на свет 67 дзяўчынак і 93 хлопчыкі. Першанцы нарадзіліся ў 57 сем’ях. Другое дзіця папоўніла 62 сям’і, трэцяе – 32.

У бягучым годзе найбольш папулярнымі сталі імены: у дзяўчынак — Вікторыя, Ксенія, Ульяна, у хлопчыкаў — Матвей, Арцём, Арсеній.

Рэдкімі імёнамі называлі дзяўчынак Эміна, Эліна, Сабрына; хлопчыкаў – Ян, Эміль, Герман.

Дарэчы, на Дзень маці, 14 кастрычніка, у новым зале Палаца ўрачыстых абрадаў у святочнай абстаноўцы было зарэгістравана нараджэнне маленькай Сафіі – першанца сям’і Марыны і Уладзіміра Маскоўскіх.

Ірына ХАСАНАВА.