У “Белай Ліпе” і “Бяленеве” новыя кіраўнікі

78ec0f13ab194ae2ad3ad716ea1Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў на падставе пісьмаў Сенненскага райвыканкама падпісаў распараджэнне, згодна з якімі ўзгоднены назначэнні Дзмітрыя Міхайлавіча ЛЮДЧЫКА на пасаду дырэктара ААТ “Белая Ліпа” і Ягора Генадзьевіча ЧАРНЯЎСКАГА на пасаду дырэктара ААТ “Бяленева”.

 Дзмітрый Людчык нарадзіўся ў 1986 годзе ў вёсцы Дразды Бешанковіцкага раёна. Па нацыянальнасці – беларус. Мае вышэйшую адукацыю. У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарная медыцыны па спецыяльнасці “ветэрынарная медыцына”. Працоўную дзейнасць пачаў у 2007 годзе слесарам па абслугоўванні цеплавых сетак у Віцебскім РУП “Віцебскэнерга” філіяла “Віцебскія цеплавыя сеткі”. Працаваў вадзіцелем аўтамабіля. Пачынаючы з 2014 года — ў камунальным сельскагаспадарчым вытворчым унітарным прадпрыемстве “ПалітаддзелецАгра” Бешанковіцкага раёна: быў ветэрынарным урачом, намеснікам дырэктара па вытворчасці.

    Ягор Чарняўскі – беларус, нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю. У 2014 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарная медыцыны па спецыяльнасці “заатэхнія”.

    Першую спецыяльную адукацыю атрымаў скончыўшы Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў інжынерам аддзела па рэалізацыі тэхнікі і запасных частак замежнага прыватнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “ШТОТЦ Агра-Сэрвіс” Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, гандлёвым агентам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Атерра” Мінскага раёна, маркетолагам прадстаўніцтва таварыства з абмежаванай адказнасцю “LTV Landmashinen und Transporttechnik Vertriebsgesellschaft mbH» г. Мінска. З 2010 года зноў працуе ў замежным прыватным унітарным сельгаспрадпрыемтсве “ШТОТЦ Агра-Сэрвіс” гандлёвым прадстаўніком, намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях. З красавіка 2015 года па люты 2016 – вядучы спецыяліст па сельскай гаспадарцы ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, з 10 лютага і да прызначэння на пасаду дырэктара ААТ “Бяленева” Сенненскага раёна быў начальнікам сельскагаспадарчага аддзялення імя Шмырова ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”.