Как осваивают новую форму работы, клубные встречи, в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН Сенненского района

2

Днямі адбылася першая такая сустрэча. Клуб аматараў песні “Спявай, душа!” багушэўскага аддзялення з канцэртам завітаў у госці да сваіх калег, удзельнікаў клуба “Залаты ўзрост”, што працуе ў Сянно пры аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў.

Канцэртная праграма прысвячалася Дню пажылых людзей, які прайшоў нядаўна, а таксама маючаму адбыцца Дню маці, і вельмі спадабалася гледачам сталага ўзросту, бо выконваліся добра знаёмыя і любімыя старэйшым пакаленнем песні. А пачаўся канцэрт новай песняй, пра сацыяльную службу, заўжды гатовую прыйсці на дапамогу старым, словы якой напісалі ў аддзяленні.

img_0304

Вельмі дарэчы прагучалі “Листья жёлтые”, сімвалізуючы не толькі тую восень, якая стаіць за вокнамі, а і восень жыцця. Спадабалася глядацкай аўдыторыі песня “Ах, судьба моя, судьба” ў выкананні салістак Любові Трубека і Раісы Александровай.

Шчырыя спевы багушэўскіх самадзейных артыстаў краналі душу і сэрца, і зала спявала разам з удзельнікамі канцэрта.

Салісткі Раіса Груздзёва, Алена Мядзведзь, Ганна Аверчанка сваімі песнямі заклікалі паверыць, што ў жыцці няма месца старасці і смутку.

img_0289

І як прыклад госці прадставілі гаспадарам сустрэчы Нілу Іосіфаўну Быкаву, якая нядаўна адсвяткавала 90-годдзе. Нягледзячы на ўзрост жанчына на роўні з іншымі прымае ўдзел у канцэртах, памятае словы ўсіх песень з рэпертуару клуба. Менавіта яны падбадзёрваюць доўгажыхарку, дапамагюць не паддавацца хваробам, іншым жыццёвым цяжкасцям.

Умацоўваць здароўе заняткамі хадзьбой заклікала ў вершы ўласнага сачынення ўдзельніца клуба Раіса Александрова. Раіса Міхайлаўна – маці дзесяці дзяцей, бабуля дваццаці ўнукаў і праўнучкі, піша вершы, ведае на памяць больш за сотню вершаваных твораў.

Аддзяленне канцэрта, прысвечанае Дню маці, пачалося з пранікнёнага выканання Аленай Мядзведзь песні “Багародзіца”, у час якога ў многіх на вачах з’явіліся слёзы.

Падняло настрой публікі жартоўнае папуры з песень пра жанчын. І гэта было вельмі дарэчы, бо наступным нумарам праграмы прапаноўваўся конкурс, у якім па некалькіх словах-падказках патрабавалася ўгадаць песню. Як было бачна, у зале таксама сабраліся аматары спеваў і музыкі, бо ні адна загадка не засталася неразгаданай.

img_0291

Скончылі багушэўцы канцэрт па традыцыі гімнам свайго аддзялення, стварылі які жыхаркі гарадскога пасёлка, самадзейная паэтка Раіса Мацюшкіна і мастацкі кіраўнік клуба “Спявай, душа!” Паліна Пядачкіна. Апошнія акорды гімна прагучалі пад бурныя апладысменты гледачоў, што апладыравалі гасцям, устаўшы з месцаў.

Было вырашана, што ў хуткім часе клуб “Залаты ўзрост” з’явіцца да сваіх багушэўскіх сяброў з візітам у адказ. Па гэтай дамоўленасці можна з упэўненасцю сказаць: клубная сустрэча дала плён.

3

Хочацца адзначыць і яшчэ адну новую форму работы з састарэлымі людзьмі, якую збіраюцца распачаць у аддзяленні дзённага наведвання гарадскога пасёлка. Для “немабільных” старых плануецца праводзіць пасядзелкі на даму, дзе суседзі будуць бавіць час за кубачкам чаю і прыемнымі размовамі.

 Таццяна Буракова.

 На здымках: у час клубнай сустрэчы.

 Фота аўтара.