Прымі ўдзел у дабраахвотнай акцыі «Адновім лясы разам»

iУ Беларусі 8 кастрычніка стартавала добраахвотная акцыя “Адновім лясы разам”, якая працягнецца да канца месяца. З яе дапамогай мяркуецца пасадзіць лясы ў замен тых, што пацярпелі, знішчаны ў выніку ўраганаў, што пранесліся летам над некаторымі раёнамі краіны.

 Сенненшчыну стыхія абмінула, але лясы садзіць мы будзем.

 -Прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя: пенсіянеры і школьнікі, педагагічныя работнікі і дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, — паведаміла рэдакцыі Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара Багушэўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце. – Для жадаючых прыняць удзел у пасадцы дрэў ці ачыстцы лесу выбраны ўчасткі, якія ведаюць у лясніцтвах, звяртайцеся ў бліжэйшыя ад месца вашага жыхарства. Прыняць удзел у акцыі можна ў любы дзень месяца.

Дарэчы, пасадка дрэў будзе весціся і ў Сянне: на месцы выпіленых, пустках. Так што ў кожнага жыхара райцэнтра ёсць шанц пасадзіць у горадзе сваё дрэва.

Адзін з чытачоў нашай газеты нават прапанаваў садзіць “сямейныя” дрэвы. На яго думку саджанцы, пасаджаныя сумесна бацькамі і дзецьмі, маюць больш шанцаў прыжыцца і вырасці. А галоўнае, у гэтым ён бачыць магутны выхаваўчы патэнцыял.

Яго прапанова падтрымана мясцовымі ўладамі. Калі назбіраецца дастатковая колькасць прыхільнікаў ідэі, ім адвядуць для пасадкі асобны ўчастак, каб разбіць сямейны сквер.

 Калі вам спадабалася прапанова, далучайцеся. Запіс ахвотнікаў праводзіцца ў рэдакцыі па тэл. 4-13-66 ці любым іншым.

Наш кар.