У якасці ўзнагароды — прэмія: трактар

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама  атрымала  загад галіновага міністэрства, якім  зафіксаваны вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці  рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый  для работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна- трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2010 года.

 У ліку пераможцаў сярод сельгасарганізацый  названа РУП «Дружбінец».  У рэспубліканскім конкурсе яму прысуджана трэцяе месца. Узнагародай сталі Ганаровая грамата Мініс­тэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і прэмія ў суме 100 базавых велічынь.  Акрамя гэтага прадпрыемства на ўмовах доўгатэрміновай арэнды атрымае трактар маркі «Беларус».

Л.Іўеў.