Наша прадстаўніцтва на “Дажынках”

Print

  Як і штогод, сенненскія хлебаробы добра папрацавалі на палетках і дастойна прадстаўлены на абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2016».

Другое месца ў спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці зернебабовых культур прысуджана ААТ «Студзёнка» (дырэктар Я.А. Траян, галоўны аграном А.М. Дзядушка). Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон адзначана праца Вячаслава Рубчанкі з Ві­цебскай доследнай меліярацыйнай станцыі, які быў заняты на перавозцы зерня ад камбайнаў. У ліку пераможцаў два экіпажы зернеўборачных камбайнаў гэтай жа сельгасаргані­зацыі. Старшы камбайнер Аляксей Гарбачоў з намалотам 1259 тон збожжа заняў трэцяе месца сярод калег, што працавалі на КЗС-10К «Палессе».

Праца Барыса Гарнака з вынікам 1238 тон адзначана першым месцам сярод моладзевых экіпажаў, якія вялі жніво на камбайнах такога ж класа.

Тысячны намалот сёлета пераадолелі яшчэ два экіпажы Сенненскага раёна: пад кіраўніцтвам Віталя Жагулы з УП «Дружбінец» і Аляксея Бельчыкава з саўгаса імя Машэрава.

1

Аляксей ГАРБАЧОЎ.

  Удзельнікам абласнога аграфэсту ён становіцца ў трэці раз. Да гэтага, у 2012 годзе, быў у ліку пераможцаў рэспубліканскіх «Дажынак» сярод маладых камбайнераў, сёлета ён пацвердзіў свой высокі прафесіяналізм сярод вопытных калег. Аляксей — патомны хлебароб. Побач з ім працуюць бацька і тры браты, усе яны — высока­класныя механізатары.

2

   Барыс ГАРНАК.

  Пераможцам абласных «Дажынак» хлопец становіцца трэці год запар. Асаблівая каштоўнасць сёлетняга поспеху ў тым, што ён дасягнуты на камбайне КЗС-10К «Палессе», які выкарыстоўваўся на жніве дзясяты сезон — і ні адной сур’ёзнай паломкі. Чым не адзнака вытворцам беларускай землеўборачнай тэхнікі!

3

Вячаслаў РУБЧАНКА.

  Пастаянным месцам працы для яго з’яўляецца ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. На перыяд жніва ён другі год адкамандзіроўваўся ў ВДМС. І вось такі поспех — перамога сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы хлеба з поля на ток.

 

 

Наша прадстаўніцтва на “Дажынках”: 1 комментарий

  • Суббота, 8 окт., 2016 в 22:10
    Permalink

    Вообще то на первом фото Борис Горнак, а на втором Алексей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *