Сельгасарганізацыі Сенненшчыны масава ўбіраюць на сілас кукурузу

%d0%ba%d1%83%d0%ba%d1%83%d1%80%d0%ba%d0%b7%d0%b0

У ААТ «Сінягорскае»высокабялковы корм закладваюць у другую траншэю. На кукурузным полі працуе КВК-800, два МАЗы заняты на адвозцы зялёнай масы. Корманарыхтоўчы комплекс пад кіраўніцтвам Аляксандра Галынчыка не спыняецца ні на хвіліну. Ад поля да месца закладкі сіласу недалёка. Таму з адвозкай спраўляецца мінімальная колькасць транспарту.

— Ураджайнасць невысокая, — не хавае механізатар. — Каля 300 цэнтнераў з гектара бяром. Хаця каля вёскі Бор збіралі больш, бо не пашкадавалі

Пры дэфіцыце сродкаў на мінеральныя ўгнаенні фактар арганічных угнаенняў адыгрывае вызначальную ролю пры вырошчванні не толькі кукурузы. Папоўніць запасы кармоў можна і іншым шляхам. Сенненскія аграрыі, здаецца, выбар зрабілі на карысць канюшыны, іншых бабовых культур, у тым ліку зерневых, што падаецца разумным на малапрадукцыйных землях.

%d0%ba%d1%83%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%83%d0%b7%d0%b0У ААТ «Сінягорскае» кукурузай занята каля 400 га. На сілас закладзена зялёная маса з першых 40 гектараў. Так што асноўная праца на кукурузным полі яшчэ наперадзе. І для гэтага ёсць усё неабходнае: тэхніка, паліва, людзі, якія гатовы працаваць колькі трэба. Яўген Дзятлаў вярнуўся ў сельгаспрадпрыемства вясной пасля службы ў войску. Зноў сеў за руль МАЗа, на якім пачынаў працоўную дзейнасць. Не хавае, што на першых парах давялося заняцца рамонтам. Затое зараз аўтамабіль на хаду. І хоць выглядае ён не так прэзентабельна, як машына Андрэя Кіслякова, які таксама заняты на адвозцы зялёнай масы, малады вадзіцель задаволены тэхнічным станам сваёй тэхнікі. А гэта галоўнае. Кукурузу трэба ўбраць своечасова, бо яе сілас застаецца адной з асноўных крыніц бялку, так неабходнага для нарошчвання вытворчасці малака і мяса. Ды і кармоў зашмат не бывае.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.