На одного лося меньше. Сенненский отдел Следственного комитета просит сенненцев помочь в розыске браконьеров

Снимок носит иллюстрационный характер

Снимок носит иллюстрационный характер

Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана на падставе ч. 4 арт. 282 Крымінальнага кодэкса справа па факце незаконнага палявання, у выніку якога ў перыяд часу з 19 па 20 верасня быў здабыты лось-сяголетка. У выніку навакольнаму асяроддзю прычынены ўрон у асабліва буйным памеры (300 базавых велічынь).

Як паведаміў рэдакцыі следчы Аляксандр Гарнак, злачынства было здзейснена ў паляўнічых угоддзях таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка — Сіці», паміж вёскамі Ярошкі і Станькі. Па інфармацыі праваахоўных органаў, злачынцы рухаліся на мікрааўтобусе белага колеру.

Калі нехта хоць штосьці ведае пра злачынства, просьба паведаміць у

Сенненскі РАСК па тэлефонах: 4-17-77, 4-18-95, 4-12-80.