Як ідзе закуп бульбы ў Сенненскім райспажыўтаварыстве, расказвае намеснік старшыні па нарыхтоўках і знешнеэканамічнай дзейнасці Віктар Печанькоў

     potato_png5151-png     Восень запасае, зіма паядае, гаворыць вядомая прымаўка. Сёлета восень асабліва багата на ўраджай бульбы. Таму шмат уладальнікаў прыватных сотак жадаюць прадаць лішкі другога беларускага хлеба.

     У бягучым годзе ўсяго нарыхтавана 220 тон бульбы, 40 з якіх пайшло на рэалізацыю праз рознічную гандлёвую сетку раёна і ў Расіі. Для закладкі на захаванне неабходна 180 тон. Гэта бульба закупаецца ў насельніцтва па цане 16 капеек за 1 кілаграм. Цана не вельмі высокая, таму што бульба ўрадзіла, і жадаючых здаць яе шмат, а магчымасці закупу абмежаваныя. Можам нарыхтаваць столькі, колькі зможам прадаць.

    Патрабаванні да якасці прадукцыі прад’яўляюцца адпаведна ДАСТу. Здаваць бульбу трэба ў сетках для гародніны, у якіх яна будзе і рэалізоўвацца, бо захоўваць клубні валам няма тэхнічнай магчымасці. Да таго ж, у сетцы адразу бачна якасць прадукта.

    Бульбу можна здаць у магазіны спажыўтаварыства. Выязджаюць да здатчыкаў і нарыхтоўшчыкі.

   Па плане ў сховішча трэба закласці яшчэ 80 тон капусты, па 15 тон буракоў і морквы, 30 – цыбулі, 17 – яблыкаў, прыёмка якіх працягваецца.

 Таццяна БУРАКОВА.

 Фота аўтара.

Як ідзе закуп бульбы ў Сенненскім райспажыўтаварыстве, расказвае намеснік старшыні па нарыхтоўках і знешнеэканамічнай дзейнасці Віктар Печанькоў: 3 комментария

  • Вторник, 27 сен., 2016 в 14:27
    Permalink

    это ж в каком ГОСТе написано, что картофель нужно сдавать только в сетке?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 8 окт., 2016 в 10:24
    Permalink

    Читаю Ваши статьи и становится ГРУСТНО!!!!!!! Вы хоть сами читаете что пишите???? Что эта статья, что про Лапехо все одно и тоже, слизано…… Интересно сколько платят за это враньё?????

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Суббота, 8 окт., 2016 в 15:19
      Permalink

      Уважаемая Раиса, уточните, пожалуйста, в каких наших словах вы нашли вранье?

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *