Саламяныя фігуры ў хуткім часе з’явяцца на дароге Віцебск-Сянно

   1408455511322     Засталіся лічаныя дні да абласнога свята-кірмашу “Дажынкі-2016”.

    Заканчваюцца асноўныя работы як на галоўных аб’ектах райцэнтра, так і на пад’яздных да горада дарогах.  Дарога Віцебск-Сянно імкліва ўпрыгожваецца.  Па словах Леаніда Шаева, старшыні Машканскага сельвыканкама, у інтэнсіўным рытме работы вядуцца па добраўпарадкаванні прыдарожнай тэрыторыі каля вёсак Задарожжа і Бікава. Рабочыя з мясцовага ўчастку ЖКГ, сельвыканкама, бальніцы сястрынскага догляду абкошваюць траву, высякаюць кусты.

На скрыжаванні на Машканы і ля Задарожжа ў хуткім часе будуць стаяць  саламяныя фігуры. Ля вёскі Рамшына хутка з’явіцца новая альтанка.  Падобныя работы вядуцца паблізу вёсак Савінічы , Ходцы, Белая Ліпа, Слабодка, Паршні.

Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *