Свята святам

     corso-formazione       На большасці аб’ектаў райцэнтра, што рыхтуюцца ў сувязі з правядзеннем у Сянне абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, работы завяршаюцца. У той жа час яшчэ хапае недапрацовак, якія трэба ўхіліць у бліжэйшыя дні. Недзе трэба абкасіць, недзе патрабуецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, у першую чаргу тых, дзе будаўнікі завяршылі работу.

— Хацелася б, каб да навядзення парадку падключылася насельніцтва, жыхары шматкватэрных дамоў. Работнікі райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты раённых арганізацый павінны стаць прыкладам у гэтай справе, правесці з суседзямі растлумачальную, арганізацыйную работу, — лічыць старшыня райвыканкама Васілій Чараднік.

  А тым часам распачаліся работы ў ваколіцах райцэнтра. Абкашваюцца дарогі, па якіх будуць ехаць у Сянно госці, абапал устанаўліваюцца архітэктурныя формы.

    Але на нарадзе размова ішла не толькі пра блізкае свята. На размову было запрошана кіраўніцтва РУП ЖКГ. Графік нарыхтоўкі паліва мясцовых відаў не выконваецца. А таму, заслухаўшы справаздачу дырэктара прадпрыемства Аляксандра Арцюха, кіраўнік папрасіў унесці ў пратакол даручэнняў пункт – 1 кастрычніка на складах РУП ЖКГ павінен быць трохмесячны запас дроў і шчапы. Такія ж жорсткія патрабаванні прад’яўлены да выканання задання па збору другаснай сыравіны. Свята святам, а працаваць трэба і па іншых накірунках вытворчай дзейнасці.

Наш кар.