Маладыя і перспектыўныя

   1З добрым вынікам вярнуліся юныя спартсмены з Першынства Віцебскай вобласці па летнім біятлоне, якое праходзіла ў абласным цэнтры ў сярэдзіне верасня.

  На працягу двух дзён, менавіта столькі доўжыліся спаборніцтвы, на трасе вучылішча алімпійскага рэзерву ў спрынтэрскай гонцы і ў гладкім кросе свой спрыт паказвалі зборныя раёнаў. Як заўжды не падвялі падапечныя Валерыя Лектарава і Мікалая Барадзіна. Юныя біятланісты Віталь Кудрашоў (1-е месца), Васілій Вастрацоў (2-е месца), Георгій Міхалёнак (2-е месца), Анастасія Макоўская (3-е месца), Кацярына Шарковіч (3-е месца) папоўнілі сваімі граматамі і медалямі скарбонку дасягненняў СДзЮШАР.

  Прыемна і тое, што на прыступкі п’едэсталу падымаліся і былыя выхаванцы вышэйназваных сенненскіх трэнераў.

Ганна КОРСАКАВА.

На здымку: Георгій Міхалёнак, Анастасія Макоўская, Кацярына Шарковіч.