Новая спартыўная пляцоўка хутка з’явіцца ў райцэнтры

 0w8q9aqpbcm   Месца для адпачынку і заняткаў спортам, памерам 20*38 метраў, будуецца для гульні ў футбол і баскетбол.

  Сёння там пакладзены бардзюр, асфальт. Таму пляцоўку ўжо аблюбавалі дзеці, што прыходзяць пакатацца туды на роліках і веласіпедах. Аднак хутка тут з’явіцца пакрыццё «штучная трава».
Пляцоўка будзе разлічана на мясцовую дзетвару і барцоў, што ходзяць у залу грэка-рымскай барацьбы ў Сенненскай СДзЮШАР.

У райцэнтры ўжо існуе падобны аб’ект. На вуліцы Перамогі ў 2014 годзе пабудавалі міні-футбольнае поле з пакрыццём «штучная трава». Яго з’яўленне стала магчымым, дзякуючы маштабнаму сацыяльнаму праекту «Родная сторона — детям».

Ірына ХАСАНАВА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *