У Багушэўскім Доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Беларусь на шляху дэінстытуалізацыі” Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Голас сэрца”

   4062869908_e03307c9af_z   Праект мае на мэце стварэнне адукацыйнай прасторы для людзей з інтэлектуальнай хваробай старэйшых за васемнаццаць гадоў.

     У ходзе яго рэалізацыі дарослыя насельнікі дома-інтэрната змогуць пачаць усебаковую падрыхтоўку, неабходную для жыцця ў адкрытым грамадстве ў якасці яго паўнапраўных грамадзян. Для заняткаў у Цэнтры абучэння і развіцця, які адкрыўся ва ўстанове, будуць выкарыстоўвацца спецыяльна распрацаваныя і выдадзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па 5 накірунках: “Азбука для дарослых”, “Практычная матэматыка”, “Самастойнасць у быце”, “Чалавек і свет”, “Эмоцыі. Сітуацыйныя паводзіны”, іншая дапаможная літаратура. Цэнтр  забяспечаны таксама камп’ютарнай тэхнікай і мэбляй.

     Усяго ў рамках праекта ў краіне створана 47 такіх цэнтраў, якія, як плануецца, будуць накіраваны на пастаянную актыўную работу ў дамах-інтэрнатах. Спецыялісты, адказныя за арганізацыю працэса абучэння ў цэнтрах, прайшлі падрыхтоўку на спецыяльных семінарах у Мінску.

 Ул. інф.