У раёне падыходзіць да завяршэння акцыя “Партфель”

     48c586345efe9e60828ecb68f0daded1   Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года (па стане на 2 верасня) дапамога на суму 55808 рублёў аказана 614 сем’ям, маючым 1281 дзіця.

     У ходзе добраахвотных акцый ва ўстановах адукацыі дапамога рэчамі (адзенне, абутак, школьныя прылады) аказана больш чым на 1,5 тысячы рублёў. Раённая арганізацыя БСЖ падтрымала сем’і школьнікаў на суму больш за 700 рублёў, “Белай Русі” – больш за тысячу рублёў. Унеслі сваю лепту ў суме 672 рублёў і пярвічныя арганізацыі РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Не засталіся ў баку арганізацыі горада і раёна, іх матэрыяльная дапамога — 4709 рублёў.

     Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовай сацдапамогі склала 5903 рублі, штомесячная — 31616.

     ФСАН са сваіх сродкаў на падрыхтоўку дзяцей да школы выдзеліў 1083 рублі. Мясцовы бюджэт у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2016 – 2020 гг.” выдаткаваў 8337 рублёў.

Ул. інф.