Майстры даюць майстар-клас!

Цікавымі справамі можна заняцца на канікулах! Гэта з упэўненасцю вам скажуць юныя наведвальнікі раённага Дома рамёстваў. Спецыяльна для школьнікаў там арганізавалі сапраўдныя майстар-класы па ўсіх відах рамёстваў. На працягу тыдня супрацоўнікі ўстановы прэзентавалі сваё мастацтва дзецям, а таксама вучылі малых асновам рамяства. Кераміка, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, выцінанка, габелен… Кожны юны наведвальнік Дома рамёстваў меў магчымасць паспрабаваць сябе ў любой справе і, магчыма, выбраць сваю любімую. Майстры гатовы прыняць у гурткі ўсіх жадаючых — як дзетак, так і  дарослых.

Вольга

Бандарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *