Сенненскі раён папоўніўся чатырнаццацю маладымі педагогамі

     jtao9i    Напярэдадні новага навучальнага года адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з пачынаючымі настаўнікамі.

     У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч, спецыялісты і метадысты аддзела, старшыня раённага камітэта  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова. З інфармацыяй перад маладымі спецыялістамі выступіў галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг г.Сянно Алег Латышаў.

     У ходзе сустрэчы будучыя педагогі мелі магчымасць  высветліць пытанні, якія іх цікавілі. Начале з Людмілай Аніськовіч яны наведалі сад-яслі №1 г.Сянно, Сенненскую школу-інтэрнат, Багданаўскую школу.

     “Сенненскі раён славіцца не толькі багатай прыродай, але і людзьмі, якія тут жывуць і працуюць. Мы ў гэтым пераканаліся, наведаўшы ўстановы адукацыі, якім ўдзяляецца належная ўвага, у якія ўкладзена шмат сіл”, — падзялілася сваімі ўражаннямі Крысціна Машкей, настаўніца англійскай мовы Багушэўскай СШ №2, калектыў якой гасцінна прыняў у свае рады чатырох маладых педагогаў.

 Наш кар.