Дрэвы спілавалі за ўласныя грошы

    9bd8c16afdd83793d8b3d722cb81197a    За ўласныя грошы нанялі “альпіністаў” з Віцебска і звялі ўсе аварыйныя дрэвы на вясковых могілках жыхары в.Міцюкова Какоўчынскага сельсавета.

     Ініцыятарам гэтай справы стала Надзея Русачэнка (да замужжа Філіпава), якая шэсць гадоў назад вярнулася ў родную вёску з Оршы. Пасля таго, як моцны вецер паваліў на могілках дзве бярозы, Надзея Фёдараўна вырашыла арганізаваць збор грошай сярод аднавяскоўцаў, каб спілаваць астатнія. Як выказалася сама пенсіянерка, каб было ўсім спакойна, і жывым, і мёртвым.

      У добраахвотных ахвяраваннях прынялі ўдзел не толькі міцюкоўцы, а і ўраджэнцы вёскі, якія цяпер жывуць у гарадах, але не забываюць магілы сваіх родных. Сярод першых, хто адгукнуўся на добрую справу, былі Сяргей Сіднёў, жыхар г. Орша, і местачковец Міхаіл Русачэнка.

    Какоўчынскі сельвыканкам дапамог з уборкай могілак пасля заканчэння асноўных работ.

Ул. інф.