“Дажынкаўскія сувеніры”

    17 августа 025      У гэтыя дні супрацоўнікам Сенненскага раённага Дома рамёстваў адпачываць некалі. Падрыхтоўка да абласнога фестывалю-свята “Дажынкі — 2016” не спыняецца ва ўстанове нават у выхадныя. Майстры заняты вырабам сувенірнай прадукцыі. На гэтым здымку чытачы ўжо могуць бачыць першыя рукатворныя шэдэўры — тэкстыльныя і саламяныя лялькі-абярэгі аўтарства Іны Стычынскай і Валянціны Грыбоўскай. У хуткім часе з’явяцца і іх маленькія копіі. У цэлым, абяцаюць майстры, ніводны ўдзельнік і госць абласных “Дажынак” не застануцца без адмысловых сувеніраў з Сенненшчыны.

Фота і тэкст Вольгі БАНДАРЭВІЧ.