Машканскі кірмаш

Кожную восень у аграгарадку Машканы праходзіць кірмаш, у якім прымаюць удзел і вучні школы. Заўсёды нам вельмі хочацца не адстаць ад дарослых і выглядаць дастойна.

 Вось і на гэты раз нашы гандляры паказалі сябе  з самага лепшага боку. Бадай, ніхто з пакупнікоў не абмінуў прыгожа прыбраныя сталы з беларускімі  ручнікамі, на якіх размяшчаліся рэчы, зробленыя рукамі школьнікаў, кветкі, агародніна.

 Задаволены былі ўсе, і прадаўцы, і пакупнікі. А заробленыя грошы ў кішэнях дзяцей не залежваліся, бо тут жа можна было купіць розныя тавары, якія кінуліся ў вочы.

Наталля Бязручанка,

вучаніца 10 класа Машканскай школы.

 На здымку: вучні Машканскай школы на кірмашы.