У краіне стартавала акцыя «Увага-дзеці!»

    www.GetBg.net_Auto_Rover_Light_lamps_016048_       З 25 жніўня па 5 верасня кіроўцам аўтамабіляў належыць днём ездзіць з блізкім святлом фар.    

   У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар — для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, нагадалі ў АДАІ Сенненскага РАУС.

    Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы. Праваахоўнікі наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільнага і бяспечнага паводзінаў на дороге.

Наш кар.