Поспех спрыяе працалюбівым

     3333333333333333333333333     УП “Дружбінец” з’яўляецца лідарам на жніве. І гэта невыпадкова, у сельгаспрадпрыемстве выпрацаваны зладжаны механізм дзеянняў, які дазваляе дасягаць высокіх вынікаў і быць сярод лепшых.

    Для вадзіцеля Аляксандра Магучага сёлетняе жніво пятае па ліку. Ён старанна працуе на вялікагрузным МАЗе-555142. Па стане на сярэдзіну тыдня Магучы меў на сваім рахунку звыш 1000 перавезеных з палеткаў да месцаў сховішча і дапрацоўкі тон зерня новага ўраджаю. Належная падрыхтоўка аўтамабіля да ўборачнай кампаніі, штодзённае старанне дазваляюць Аляксандру Уладзіміравічу быць у лідарах сельгаспрадпрыемства на адвозцы зерня ад камбайнаў.

    — Галоўнае ў маёй справе – хуткасць і акуратнасць, — кажа Аляксандр Магучы. – Неабходна ўмела пад’ехаць да камбайна, не рассыпаць зерне па дарозе з поля, хутка вярнуцца назад.

    Аляксандр Уладзіміравіч лічыць, што многае залежыць ад каманды, якая працуе разам з ім. А яна на хлебнай ніве “Дружбінца” сапраўды падабралая адказная. Добрыя вынікі паказваюць нароўне з вопытнымі і маладыя хлебаробы.

    Увогуле ж, расслабляцца няма часу, бо праца і ўменне хлебаробаў аплоцяцца толькі тады, калі  жніво будзе праведзена хутка і без страт.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Магучы.