Пры Сенненскай акружной выбарчай камісіі акрэдытавана восем назіральнікаў

   i  Пераважная большасць з іх прадстаўляе грамадскія аб’яднанні, у тым ліку Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане, БРСМ, Беларускі саюз жанчын, РГА “Белая Русь”, Беларускі фонд міру, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, беларускі прафсаюз работнікаў лёгкай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Яшчэ адзін назіральнік вылучаны па заяўленні выбаршчыкаў. 

   Паспелі пазнаёміцца з ходам выбарчай кампаніі і дзейнасцю акруговага выбаркама, у прыватнасці, і міжнародныя назіральнікі. Як рассказала яго сакратар Алена Мяцеліца, з візітам на Сенненшчыне пабывалі міжнародныя назіральнікі ад СНД і місіі АБСЕ.

Наш кар.