Легендарны танк, знойдзены ў балотах Сенненшчыны, папоўніў калекцыю рарытэтнай тэхнікі ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна».

     КВ-1_у_диорамы_«Прорыв_блокады_Ленинграда»._Вид_спереди-справа      У лістападзе 2015 года ў лясным масіве паблізу вёскі Цясішча Нямойтаўскага сельсавета пошукавікі знайшлі часткі ўнікальнага савецкага танка КВ-1. Знаходка выклікала сапраўдную сенсацыю не толькі ў Беларусі. За аперацыяй па пад’ёму з дрыгвы легендарнай машыны сачылі айчынныя і нават замежныя СМІ. І не дзіва, такой зброі ва ўсім свеце засталося каля 10 экзэмпляраў. Чатыры з іх знаходзяцца ў танкавых музеях Фінляндыі, Францыі, Вялікабрытаніі, яшчэ адзін — у ЗША. Усе яны маўклівыя сведкі вайны — і толькі наш танк рэстаўратары змаглі аднавіць да хадавога стану. Пасля рэстаўрацыі КВ-1 зможа не толькі ездзіць, але і ўдзельнічаць у рэканструкцыях баёў.

     Пасля шматмесячных работ 47-тоная баявая машына будзе прадстаўлена публіцы. Урачыстую дэманстрацыю баявой машына, якая, між іншым, прымала ўдзел у баях пад Сянном, прымеркавалі да гадавіны подзвігу Зіновія Калабанава. 75 год назад, 20 жніўня 1941-га, экіпаж яго КВ-1 у адным баі падбіў з засады 22 танка праціўніка.

     КВ-1 (Клім Варашылаў) — першы савецкі цяжкі танк, яго вытворчасць працягвалася з 1939 па 1942 год. Машына прымала ўдзел у Савецка-Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.