Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма праводзіць акцыю «Лета з добрай кнігай»

      2 (1)  У мерапрыемствах акцыі ўдзельнічаюць і дзеці і дарослыя. Чытачы Яноўскай бібліятэкі разам з літаратурнымі героямі пабывалі ў пазнавальным падарожжы “Віні-Пух і сем цудаў свету”. Сінягорская бібліятэка-музей этнаграфіі запрасіла наведвальнікаў на цікавую гульню-гутарку “Хочаце верце, хочаце не”. Гадзіна духоўнасці “Мір дому твайму: традыцыі і звычаі” прайшла ў Нямойтаўскай бібліятэцы. Супрацоўнікі Ходцаўскай прапанавалі юным мастакам паказаць свае здольнасці ў конкурсе малюнкаў “Які прыгожы летні дзень”. Весела правялі час у Белаліпскай бібліятэцы ўдзельнікі гульнявой праграмы “Канікулы – цудоўная пара”. Работнікі Краснасельскай бібліятэкі ў час казачнай гадзіны адправіліся са сваімі чытачамі “По сказочным странам, морям и океанам”.

   Акцыя будзе доўжыцца да канца лета.

 Таццяна БУРАКОВА.