Запрашае школьны кірмаш

    2Па-сапраўднаму гарачая пара пачалася для бацькоў школьнікаў: трэба паспець купіць усё неабходнае свайму дзіцяці да новага навучальнага года. Самы пік пакупніцкага попыту на тавары школьнага асартыменту традыцыйна прыпадае на трэцюю дэкаду жніўня. Каб задаволіць патрэбы бацькоў і дзяцей райспажыўтаварыства арганізоўвае вынасны гандаль.

    Школьны кірмаш разгарнуўся ў мінулую суботу ў райцэнтры ля гарадскога рынка. Ля гандлёвай палаткі Сенненскага райспажыўтаварыства было людна. Да ўвагі пакупнікоў прапаноўваўся шырокі выбар тавараў. Тут і касцюмы для хлоп­чы­каў і дзяўчат, і тры­ка­таж­ныя вырабы, ранцы, сумкі, абу­так, канцылярскія та­ва­ры. Усё неабход­нае для школы можна набыць ад­разу ў адным месцы. Бойкаму гандлю і святочнаму настрою пакупнікоў спрыялі выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

    Школьныя кірмашы працягнуць сваю працу ў гэтыя выхадныя. Тым, хто яшчэ не закупіўся, варта паспяшацца, да першага верасня засталіся лічаныя дні.

Наш кар.